1 кастрычніка ў аграгарадку Людвінова прайшло раённае свята “Дажынкі”, удзел у якім прыняла ГУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г.Новік”. Каля выставы “Кніжнае поле Вілейшчыны” гасцей свята віталі Паўлінка, пан Быкоўскі і Гаспадыня. Таксама героі легендарнай пьесы Я.Купалы “Паўлінка” запрашалі пакінуць пажаданні хлебаробам на бібліяпазле “Залаты каласок”. “Дажынкі” – адно з самых чаканых і яркіх святаў у гонар працаўнікоў вёскі. Віншуем герояў свята з паспяховым завяршэннем уборачнай кампаніі.

 4 октября, 2022 
 villib 




 Опубликовано в рубрике 


























