Напярэдадні Новага года ў бібліятэку можна прыйсці не толькі за новай кнігай ці часопісам, але і за чароўным настроем.
У аддзеле па рабоце з дзецьмі Вілейскай раённай бібліятэкі (вул. Савецкая, 25) з’явіўся казачны куток. Юных чытачоў сустракае выстава-інсталяцыя “Па свеце крочыць Новы год”. З густам і яскрава аформлена фае бібліятэкі з навагодняй ёлкай, якая чакае ад сваіх маленькіх сяброў паштоўкі-пажаданні. Ярка зіхацяць упрыгожаныя вокны бібліятэкі, на якіх снегавік запрашае ўсіх у госці. Святочныя ўпрыгожванні, яркія гірлянды і навагоднія фотазоны чакаюць вас, дарагія чытачы! Зазірніце ў сваю любімую бібліятэку і палюбуйцеся на казачных персанажаў, сфатаграфіруйцеся ля каміна і адчуйце казачную атмасферу Новага года.