9 студзеня споўнілася 130 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.
З такой нагоды ў ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Вілейкі” прайшла літаратурная гадзіна, прысвечаная жыццю і творчасці паэта. Бібліятэкар гарадскога філіяла №5 прыняла ўдзел у гэтым мерапрыемстве з бібліяаглядам “І зорка гарыць і не вяне вянок”.