5 кастрычніка ў аддзел па рабоце з дзецьмі ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г. Новік” завіталі выхаванцы групы №5 ДУА “Яслі-сад №8 г. Вілейкі”. Тэмай сустрэчы была “Вілейка – мая малая Радзіма”. Дзеці пазнаёміліся з легендай аб узнікненні ракі Віліі, даведаліся, чаму нас называюць вілякамі, паглядзелі відэаролік “Славутасці Вілейкі”, слухалі вершы нашых землякоў аб любімым горадзе. Юныя чытачы з задавальненнем гарталі старонкі часопісаў. У канцы сустрэчы дзеці атрымалі маленькія падарункі.

5 октября, 2021
villib 





Опубликовано в рубрике 


























