У Бiблiятэцы сямейнага чытання пачала працаваць фотавыстава вiлейскага майстра фотаздымкаў Мiхася Куляша. Кожная з фотаработ суправаджаецца паэтычнымі радкамі вядомага вілейскага паэта Уладзіміра Цануніна. Атрымаўся сумесны праект, які зацікавіць тых, хто любіць нашу Вілейшчыну.
Фотамастак і паэт зрабілі так, што перад намі паўстаюць знакавыя аб’екты, сапраўдныя сімвалы нашай малой радзімы.
Пабывайце ў Бібліятэцы сямейнага чытання (вул. Вадап’янава, 21), пазнаёмцеся з творчасцю гэтых выдатных людзей.