
У 2020 годзе, дзякуючы намаганням супрацоўнікаў аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г.Новік”, убачыла свет новая кніга вядомага вілейскага аўтара Барыса Фролавіча Манцэвіча “Вайна, вайна…”. Кніга выдадзена ў рамках праекта “Чытаем кнігі мясцовых аўтараў”.
У зборнік уключаны ўспаміны ўдзельнікаў і сведкаў Вялікай Айчыннай вайны, сабраныя і запісаныя Барысам Флораічам у розныя гады яго журналісцкай дзейнасці, а таксама апавяданні ваеннай тэматыкі – пра чалавечыя лёсы, пра жыццёвы выбар, сіроцкі хлеб, пра барацьбу і подзвігі людзей пад час ваеннага ліхалецця.