Прадстаўляем вашай увазе літаратурную выставу “Памятаем. Славім. Ганарымся”, прысвечаную 75-годдзю Вялікай Перамогі, і запрашаем прачытаць творы пра Вялікую Айчынную вайну.
Шмат часу прайшло пасля завяршэння вайны, аднак беларускі народ захоўвае памяць пра тых, хто ваяваў на франтах, змагаўся з ворагам у партызанскіх атрадах і падполлі, загінуў у турмах і канцэнтрацыйных лагерах, быў жывым спалены ў вёсках. Яна адлюстравана ў назвах плошчаў, праспектаў, вуліц нашых гарадоў і іншых населеных пунктаў; ўвекавечана дзякуючы стварэнню алей герояў, экспазіцый музеяў, а таксама літаратурных твораў, мастацкіх і дакументальных фільмаў; захавана ў помніках і абелісках, інфармацыйных стэлах, мемарыяльных комплексах і дошках, памятных знаках.