22 лютага ў Вязынскай сельскай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кніжнай выставы «Радзіма там, дзе бачыць сны душа», прысвечаная юбілею Рыгора Іванавіча Барадуліна.
Рыгор Барадулін – беларускі і савецкі паэт, эсэіст і перакладчык. На дадзены момант з’яўляецца апошнім чалавекам, які атрымаў званне «Народны паэт Беларусі». А ў 2006 г. кандыдатура Барадуліна была сярод намінантаў на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры (за зборнік вершаў«Ксты»).