У сучасных бібліятэкараў ёсць важная місія: не толькі знаёміць дзяцей з кнігай, але і далучаць дзяцей і падлеткаў да культуры і традыцый свайго краю. Не сакрэт, што маладое пакаленне не ведае многіх традыцый, якія падтрымлівалі іх бабулі і дзядулі. Таму у Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэцы традыцыйна на стары Новы год (у вечар з 13-га на 14-е студзеня) праводзяцца “бібліятэчныя варожбы”: дзяўчаты з задавальненям збіраюцца ў бібліятэцы, каб паваражыць на будучыню. Гадалі з петухом і з сабачкам, абдымалі паркаль, шчыталі паленцы , гадалі на свечках, а яшчэ прыдумалі новае гаданне – на прафесію будучага жаніха. Крэатыўна і весела правялі час.