
13 ліпеня ў аграгарадку Вязынь адбылося свята вёскі, на якім у розных намінацыях падарункамі былі адзначаны жыхары аграгарадка. Бібліятэкар Святлана Харлінская павіншавала і сваіх лепшых чытачоў за актыўны ўдзел у жыцці Вязынскай сельскай бібліятэкі ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г. Новік”. Кіслая Раіса Андрэеўна мае вялікі чытацкі стаж і з’яуляецца частым госцем мясцовай бібліятэкі. Быў адзначаны і самы маленькі пачынаючы чытач Чараповіч Арсеній.