У межах праекта “У памяці кніжнай – імгненні вайны” мы пазнаёмім вас з кнігамі, прысвечанымі падзеям самай страшнай вайны ў гісторыі нашай краіны. Чым далей адыходзяць ад нас тыя трагічныя падзеі, тым больш каштоўнымі становяцца мастацкія творы – сведкі старонак нашай гісторыі. Кнігі вядомых аўтараў дапамогуць асэнсаваць падзеі Вялікай Айчыннай вайны і спазнаць цану Перамогі.
Вялікая ўвага ў праекце будзе нададзена кнігам беларускіх аўтараў. Бeлapycкaя лiтapaтypa пpa вaйнy нe тoлькi зacвeдчылa тpaгeдыю нapoдa i ўcлaвiлa ягo пoдзвiг y выpaтaвaннi чaлaвeцтвa aд фaшызмy, aлe i дacлeдaвaлa пpычыны cycвeтнaй тpaгeдыi. Тым caмым янa пaпяpэджвae ўcix нac аб нacтyпcтвах вайны, аб тым, штo лёc бeлapycкix Хaтыняў мae ўceчaлaвeчae знaчэннe, штo мiнyлae мoжa пaўтapыццa, тoлькi ў гopшым вapыянцe.
Слова пісьменніка на вайне і пра вайну цяжка пераацаніць. Яно натхняла воінаў на подзвігі, вяло да Перамогі. Яно і сёння мае патрыятычнае гучанне, сцвярджае прыгажосць і веліч нашых маральных каштоўнасцяў. Вось чаму мы зноў і зноў вяртаемся да твораў, якія складаюць залаты фонд літаратуры аб Вялікай Айчыннай вайне.
Дарэчы, больш за тысячу пісьменнікаў былой вялікай краіны прымалі ўдзел у баявых дзеяннях на франтах Вялікай Айчыннай вайны, “пяром і аўтаматам” абараняючы родную зямлю. З 1000 з лішнім пісьменнікаў, якія пайшлі на фронт, больш за 400 не вярнуліся з вайны, 21 сталі Героямі Савецкага Саюза.
Прапануем вашай увазе творы аўтараў, якія прыйшлі ў літаратуру з франтоў вайны, а таксама творы нашых сучаснікаў.
Чытайце, думайце, аналізуйце, памятайце!