2 мая ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік” наведалі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Сцяпанавіч Матульскі і намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Аляксандравіч Суша.
Вілейская бібліятэка сустракала і свайго земляка, кандыдата гістарычных навук, дацэнта, загадчыка навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Анатоля Мікалаевіча Сцебураку.