Дзень перыёдыкі прайшоў 26 сакавіка для чытачоў аддзела па рабоце з дзецьмі Вілейскай раённай бібліятэкі.
Бібліятэкары паклапаціліся, каб гэты дзень стаў для маленькіх чытачоў максімальна цікавым і пазнавальным. Інфармацыйная гадзіна “Журнальный коктейль” пазнаёміла з найлепшымі ўзорамі беларускага дзіцячага перыядычнага друку, цікавай была і віктарына “Адгадай часопіс”.