І зноў ва ўтульнай зале бібліятэкі шумна і весела. 25 сакавіка ў аддзеле па працы з дзецьмі стартаваў Тыдзень дзіцячай кнігі і музыкі “Добрым кнігам – добры дзень”.
У госці да кніжных герояў завіталі навучэнцы 1-4 класаў аздараўленчага лагера “Зялёны дом” ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Вілейкі”.
З самага пачатку ўвагу юных чытачоў прыцягнула кніжна-ілюстраваная выстава “Лепшыя казкі 21 стагоддзя”, якая складаецца з кніг народных казак, твораў замежных казачнікаў і сучасных беларускіх аўтараў.
Яшчэ большае захапленне ў наведвальнікаў выклікала літаратурна-гульнёвая праграма “Казачная азбука ад А да Я”. Дзеці прынялі актыўны ўдзел ва ўсіх 5-ці турах гульні: “Казачнае адзенне”, “Казачна-чароўны абутак”, “Казачныя голаўныя ўборы”,”Казачныя бароды і прычоскі”, “Казачныя аксэсуары”. Конкурсы былі неверагодна цікавымі і захапляльнымі. Кожны з удзельнікаў змог праверыць сябе на веданне казак, успомніць любімыя творы і пазнаёміцца з новымі героямі і, безумоўна, атрымаць зарад бадзёрасці на ўвесь тыдзень вясновых канікул.