21 ліпеня Ерхаўская сельская бібліятэка выехала на чарговыя бібліягастролі з нагоды свята вёскі Малькевічы і вёскі Навікі, якія адносяцца да Крывасельскага сельскага савета Вилейскага раёна Мінскай вобласці. Арганізатарамі мерапрыемства “Мая вёска, мой лёс” сталі Крывасельскі сельскі савет, Ерхаўская сельская бібліятэка і Ерхаўскі сельскі клуб. Віншаванні і падарункі прымалі самыя старэйшыя і самыя малодшыя жыхары вёсак, працаўнікі сельскай гаспадаркі, работнікі культуры. Свята было багата на розныя прысмакі, якімі частавалі ўсіх прысутных гаспадары падвор’яў. Для дзетак быў арганізаваны конкурс малюнкаў. Бібліятэкар Жанна Яўгеньеўна Андрыеўская правяла конкурс на лепшага чытача. Імі аказаліся жыхары вёскі Малькевічы, якія, дарэчы, носяць прозвішчы, аднаіменныя са сваёй роднай вёскай: Малькевіч Ларыса Іванаўна, Малькевіч Тэрэза, Малькевіч Юрый Браніслававіч. Фотавыстава “Малькевичи в лицах” запрашала пазнаёміцца з гісторыяй і сучаснасцю вёскі. Песні, гульні і танцы, якіх таксама было нямала, надавалі святу асобую весялосць.