Ёсць куточак Вілейскай зямлі ,
Ілья ёсць назаўжды дарагая.
Мы жывем там, дзе продкі жылі,
І ў песнях аб гэтым спяваем.
Мікола Кутас
8 чэрвеня ў Ільянскай сельскай інтэграванай бібліятэцы прайшоў краязнаўчы ўрок “Мая зямля – Вілейскі край”.
Шмат цікавай інфармацыі аб родных мясцінах і славутых зямляках атрымалі выхаванцы аздараўленчага лагера Ільянскай СШ. Яны пазнаёміліся з цікавай і змястоўнай краязнаўчай выставай, прынялі ўдзел у віктарыне, разгадалі шмат загадак, рэбусаў, падзяліліся ведамі аб родным краі. 2018 год аб’яўлены ў краіне Годам малой радзімы. Любоў да Радзімы, як і да Маці, нараджаецца ў дзяцінстве. Менавіта аб гэтым ішла гаворка ў прыгожы летні дзень. Мы спадяемся, што такія мерапрыемствы і выхоўваюць у дзяцей адказнасць і любоў да сям’і, вёскі, горада і роднай краіны.