Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

QR-акцыя «Вершы ў кішэні» Віктар Кажура

Віктар Кажура

Абрыкосы,апельсіны

і чубаты ананас

Мы нясём для Ангеліны,

Што чакае ў госці нас.

***

Упрыгожым елку самі

Мы гірляднамі -агнямі,

Паяскамі з мішуры-

Будзе свята дзетвары.

***

Зоркі ў небе зацвілі,

Нібы кветкі на зямлі.

А рагаты месяц збоку.

Пазірае хітрым вокам.

***

Я за тату сёння горды:

Атрымаў мой тата ордэн.

Ён з-пад лёду ды з вады

Ратаваў дзяцей з бяды.

***

Вунь на ўзгорку наша хата-

Лёгка бачыцца здаля.

Там жывуць матуля,тата,

Дзед з бабуляю і я.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий