Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

QR-акцыя «Вершы ў кішэні» Іван Лашутка

Іван Лашутка

Край  мой верасовы

(песня)

Вербамі журботнымі я цябе пазнаю

У вясновым полі, у зялёным гai,

Biлii блакітнай расцвілі лугі —

Край мой васільковы дарагі.

 

Колькі б нi хадзіў я ў росах

верасовых,

Колькі б ні страчаў я зорак

вечаровых —

Я к табе імкнуся з радасцю здаля,

Светлая крынічанька мая.

 

Прыпеў: Край мой верасовы,

дзе радзіўся я,

Сёння прабудзіўся песняй салаўя,

Ты са мной у сэрцы, любая мая —

Родная бацькоўская зямля.

 

Сцежкамі дзяцінства я к табе

вярнуся —

У куточак мілы роднай Беларусі,

Я к табе вярнуся ранняю вясной

Песняй гаманліваю лясной,

Каб навек застацца

ў верасовым кpai,

дзе маё маленства зноў мяне гукае,

Дзе сустрэў каханне светлае сваё

Ранняй жаўруковаю парой.

 

Прыпеў: Край мой верасовы,

дзе радзіўся я,

Сёння прабудзіўся песняй салаўя,

Ты са мной у сэрцы, любая мая —

Родная бацькоўская зямля.

Горад над Віліяй

Да цябе iмкну, як сын дахаты,

Дзе так многа сонца i надзей.

Горад мой заусёды быў багаты

Шчодрай працавітасцю людзей.

I здавён умеу быць добрым другам,

Свет карміла золкая зямля,

Важкі колас на імклівых стругах`

Бачылі ў Балтыцы здаля.

I з якіх бы не вярнуўся сцежак,

Здымуць стомленасць маю уміг

Дабрыня, цяпло людсюх усмешак,

Гоман вуліц сонечных твaix.

__________

‘ На гербе Вілейкі — выява коласа на рачным судне.

 

Свечкі каштанаў

Свечкі каштанаў

светла-ўрачыстыя

Шлюць бласлаўленне вясне,

Hiвам палескім,

бору вячыстаму,

Што ад бяды не засне.

Кветкі каштанаў,

не патухайце,

Будзьце ўсяночным святлом,

Промнем у кожнай чарнобыльскай хаце,

Чайцы белым крылом.

Суджана бачыць непазнавальнымі

Сцежкі мясцін дарагіх.

…Я не хачу,

каб былі памінальнымі

Свечкі каштанаў мaix.

 

Мне сустрэчу назначыла восень

Вось i першы лісток

лёг на плечы,

Восень зноў замахала крылом

I назначыла гэту сустрэчу,

Заманіўшы апошнім цяплом.

Восень… Восень… Пара залатая,

Мы з табой у абдымку cтаім,

Толькі ўсё ж ты не тая, не тая

Што была ў юнацтве мaiм.

Там я сам назначаў спатканні,

Я спяшаўся сам за сяло.

Не збярог я сваё каханне —

Жаўталісцем яго замяло…

Ну, а ты ўсё гады мне лічыла,

Мая восень — сумненняў пара,

I падкралася госцяй нямілай

 Да адкрытага насцеж двара.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий