20 жніўня свята сустракала в. Чаромушкі. Калектыў Язненскага СДК і бібліятэкар, сумесна з мясцовай уладай працавалі над праектам свята. Дырэктар ААТ “Даўгінава” Ян Мінчык добрымі словамі і падарункамі прывітаў перадавікоў сельскагаспадарчай вытворчасці – жыхароў вёскі. Старшыня Даўгінаўскага сельвыканкама Аляксандр Маліноўскі адзначыў лепшыя падворкі, уручыў падарункі самай сталай жыхарцы і самаму маленькаму, павіншаваў жыхарку вёскі, у якой у гэты дзень быў дзень нараджэння. Калектыў Язненскага СДК віншавалі юбіляраў 2016 года розных узростаў, сямейныя пары, якія адзначалі юбілеі сумеснага жыцця. Бібліятэкар Язненскай сельскай бібліятэкі арганізавала “Куток бібліятэкара”, дзе выдавала кнігі і часопісы чытачам вёскі, знаёміла з новымі кнігамі, а таксама арганізавала выставу вышыванак мясцовых майстрых і вырабаў з бісеру гуртка “Бісерынка”,які дзейнічае пры бібліятэцы.