Ужо некалькі год у аддзеле па рабоце з дзецьмі цэнтральнай раённай бібліятэкі рэалізуецца праект “Цуды сваімі рукамі”. Ён прадугледжвае стварэнне на вітражных вокнах экспазіцыйнага пояса творчых работ чытачоў бібліятэкі, жыхароў горада, творчых калектываў і людзей Вілейшчыны. У гэтым годзе плануецца цеснае супрацоўніцтва з ДУ “Вілейскі краязнаўчы музей”. І ўжо сёння вы можаце ўбачыць выставу “Чайныя фантазіі” і выставу прац майстра саломапляцення з в.Уручча Гатоўка А. П. і завітаць у бібліятэку.
Выстава “Чайныя фантазіі” (прадметы з фонду ДУ “Вілейскі краязнаўчы музей”)
Выстава майстра саломапляцення з в.Уручча Гатоўка А. П.