Сёлетні «Журавінавы фэст», што 17 кастрычніка сабраў гасцей у аграгарадку Іжа, стаў сапраўдным святам народных традыцый і беларускай культуры. Свой уклад у гэтую яркую падзею ўнесла і бібліятэкар Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэкі Пашкевіч М.У., якая падрыхтавала для гасцей свята інтэрактыўную пляцоўку «Журавінавы край».
Падчас фэсту бібліятэкар правяла прэзентацыю выставы «Захавальніца традыцый: ад Рагнеды да нашых дзён», прысвечанай Году беларускай жанчыны. На экспазіцыі наведвальнікі пазнаёміліся са знакамітымі беларускімі жанчынамі, якія пакінулі прыметны след у гісторыі і культуры нашай краіны.
Акрамя таго, удзельнікі і госці фэсту змаглі праверыць свае веды ў краіназнаўчай віктарыне «Маё», дзе адказвалі на пытанні пра вядомых асоб, гісторыю і сімволіку Беларусі. Мерапрыемства прайшло ў цёплай, сяброўскай атмасферы і выклікала жывую цікавасць як у дарослых, так і ў дзяцей.

20 октября, 2026
villib 





Опубликовано в рубрике 


























