5 верасня бібліятэкар Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэкі Пашкевіч М.У. правяла ўрок патрыятызму «Мой дом, мая Радзіма, мая Беларусь!» для вучняў ДУА «Чурлёнская сярэдняя школа», які быў прысвечан Дню беларускага пісьменства.
Падчас гутаркі Марына Уладзіміраўна звярнула ўвагу на тое, што кніга спрадвеку была для беларусаў не проста крыніцай ведаў, а сапраўднай святыняй і абярэгам. Менавіта праз кніжнае слова, праз старадаўнія рукапісы і друкаваныя выданні праз стагоддзі праносіцца генетычны код беларускай нацыі. Таксама бібліятэкар нагадала пра цяжкія часы, калі родную мову спрабавалі забараніць і знішчыць. Гучалі словы Францішка Багушэвіча, якія і сёння гучаць надзвычай актуальна: «Не пакідайце мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі».
Каб замацаваць атрыманыя веды ў цікавай і гуллівай форме, для школьнікаў была арганізавана інтэрактыўная гульня «Збяры прыказку». Акрамя таго, юныя знаўцы паспяхова адказалі на пытанні віктарыны, прысвечанай гісторыі беларускага пісьменства.
Мерапрыемства паказала, што любоў да Радзімы пачынаецца з беражлівых адносін да роднага слова і кнігі.

8 сентября, 2026
villib 






Опубликовано в рубрике 


























