Купалле – адно з самых старажытных народных святаў, прысвечанае сонцу і росквіту зямлі. Звязана яно с летнім сонцазваротам: менавіта ў гэты час сонца дасягае свайго апагею і паварочвае на восень.
4 ліпеня аграгарадок Лыцавічы акунуўся ў атмасферу народнага свята Купалле, якое арганізавалі сумеснымі намаганнямі работнікі культуры – бібліятэкар Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэкі Пашкевіч М.У. і супрацоўнікі філіяла «Лыцавіцкі сельскі Дом культуры».
Для гасцей была падрыхтавана насычаная праграма: вясёлыя гульні і займальныя конкурсы, музычныя нумары і запальныя танцы – усё гэта падтрымлівала добры настрой на працягу ўсяго мерапрыемства.

10 июля, 2026
villib 





Опубликовано в рубрике 


























