Вёска жыве, пакуль жывуць яе людзі. Менавіта гэтае меркаванне стала галоўным лейтматывам святочнага дня 5 ліпеня ў вёсках Золькі і Ролічы. Тут прайшлі святы вёсак пад агульнай назвай «Родныя мясціны сэрцу мілы». Арганізацыяй і правядзеннем мерапрыемстваў займалася бібліятэкар Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэкі Пашкевіч М.У., якая выступіла ў ролі вядучай.
Святочная праграма дала магчымасць у гэты дзень ушанаваць юбіляраў, старажылаў і самых маленькіх жыхароў вёсак і пажадаць ім здароўя, шчасця і доўгіх гадоў жыцця. Для гасцей гучалі душэўныя песні і пранікнёныя вершы, якія стваралі цудоўны святочны настрой. Мерапрыемства падаравала ўсім прысутным шмат радасных момантаў і станоўчых эмоцый.

9 июля, 2026
villib 







Опубликовано в рубрике 


























