Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21.
Тел. (8-01771) 5-56-56 E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Таямніцы Чурлёнскага парка

1 ліпеня ў Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэцы адбылося віртуальнае падарожжа пад назвай «Таямніцы Чурлёнскага парка», на якім прысутнічалі дзеці з аздараўленчага лагера ДУА «Чурлёнская сярэдняя школа». Наведвальнікі атрымалі ўнікальную магчымасць перанесціся ў мінулае і даведацца гісторыю гэтага цудоўнага куточка прыроды.

Бібліятэкар Пашкевіч М.У. распавяла прысутным пра тых, хто калісьці заклаў гэты парк, і пра тое, як ён выглядаў у старадаўнія часы. На жаль, многія пабудовы не захаваліся да нашых дзён, але бібліятэкар паказала дзецям, як сёння выглядае паркавая сістэма. Слухачы даведаліся, якія памяшканні былі пабудаваны на тэрыторыі сядзібы: японскі маёнтак, млын, канюшня, бровар і інш. Таксама гаворка ішла пра тры пруды, якія надавалі парку асаблівую атмасферу. Асобна Марына Уладзіміраўна спынілася на відах дрэў і раслін, якія растуць у парку і сёння.

Гэтае падарожжа стала сапраўдным адкрыццём для ўсіх, хто хоча ведаць і любіць гісторыю роднага краю.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий