Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Адкуль з`явіліся кнігі?

Адкуль з`явіліся кнігі?

У пачатку верасня ў бібліятэцы -філіяле №5 адбылося   мерапрыемства,прысвечанае Дню беларускага пісьменства.У чытальнай зале была падрыхтавана выстава да гэтай даты. Бібліятэка гасцінна адчыніла дзверы  вучням  4 “А ” класа  ДУА«Сярэдняя школа № 5 г.Вілейкі»  на чале з класным кіраўніком Лідзіяй Анатольеўнай Кляўда.
Бібліятэкары пазнаёмілі вучняў з тым, як да паяўлення пісьменства людзі передавалі свае веды і інфармацыю ( вузялковае пісьмо,пісьмо ў карцінках,клінапіс і іншае) .
У наступным годзе 6 жніўня будзе адзначацца 500 -годдзе выхаду першай друкаванай кнігі, першадрукаром якой быў наш зямляк  з Полацку- Францыск Скарына.Многа цікавага дзеці пачулі пра жыццё і дзейнасць Ф. Скарыны,які быў не толькі беларускім першадрукаром і вучоным,але і асветнікам,паэтам, медыкам,батанікам,астраномам. Гэта быў чалавек,які сэнс сваёй дзейнасці бачыў у служэнні народу.
Напрыканцы, удзельнікам мерапрыемства былі прапанаваны віктарына і загадкі пра кнігу, літары, паперу,а таксама прымаўкі і прыказкі пра чытанне і пісьменства.

DSC00925

DSC00927

 

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий