Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

ВЕЛАПРАБЕГ “На ровары па бібліятэках”

афиша велопробег

З нагоды Дня бібліятэк Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г. Новік пры ўдзеле Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі ладзіць 17-18га верасня  ВЕЛАПРАБЕГ “На ровары па бібліятэках”.
Асноўнымі мэтамі велапрабега з’яўляюцца абмен прафесійным досведам і прыцягненне ўвагі грамадства да бібліятэк і чытання.
У праграме — наведванне бібліятэк у в. Ілля,.Крывое Сяло і Вязынь, экскурсіі ў школьныя краязнаўчы музей «Ільянскія далягляды» і літаратурны музей «Вілейшчына літаратурная» ў в. Ілля і Вілейскі краязнаўчы музей, знаёмства з дзейнасцю Вілейскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Г.Новік і Бібліятэкі сямейнага чытання (гарадскі філіял №1), а таксама агляд архітэктурных і прыродных помнікаў Вілейшчыны.
Маршрут: Вілейка-Крывое Сяло-Касута-Рабунь-Сосенка-Абадоўцы-Ілля-Будзішча-Вязынь-Вілейка. За два дні плануецца праехаць каля 100 км.
Да ўдзелу запрашаюцца бібліятэкары, а таксама ўсе ахвотныя.
Неабходна папярэдняя рэгiстрацыя, якая распачнецца 8га жніўня і працягнецца да 8-га верасня.

Каардынатарка удзельнікаў з Вілейкі — Іна Лазар, obm-vil@yandex.ru.
Каардынатарка астатніх удзельнікаў — Настасся Жарская, anviza@yandex.ru.

Для рэгістрацыі трэба даслаць на адзін з пазначаных вышэй мэйлаў наступныя дадзеныя: імя-прозвішча, дата нараджэння, месца працы і пасада, нумар тэлефона, адрас электроннай пошты.

Колькасць месцаў абмежаваная. Удзельнікі самастойна пакрываюць выдаткі на дарогу да месца старта. Сума ўнёску за ўдзел складзе прыкладна 40 руб (яшчэ ўдакладняецца), дадзеная сума пакрые пражыванне (начлег у АЦ «Надзея»), харчаванне (два абеды, вячэра, сняданак), машыну суправаджэння і культурную праграму.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий