Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Свята аграгарадка Вязынь

26 ліпеня ў аграгарадку Вязынь Вілейскага раёна прайшло свята вёскі, якое дала магчымасць сабрацца аднавяскоўцам разам і правесці гэты дзень весела і з карысцю, забыўшыся на кароткі час пра бясконцыя справы і клопаты.

Бібліятэкар Вязынскай сельскай бібліятэкі Харлінская С.В. прыняла актыўны ўдзел у правядзенні святочных мерапрыемстваў. Для ўсіх жадаючых яна правяла прэзентацыю кніжнай выставы «Беларусь у маім сэрцы». Для аматараў інтэлектуальнага адпачынку бібліятэкар падрыхтавала віктарыну «Усё пра ўсё», дзе за правільныя адказы кожны атрымліваў салодкі прыз. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў шашачным турніры «Белае і чорнае», гулялі ў настольныя гульні, размалёўвалі летнія карцінкі.

Глядзіце фотарэпартаж.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий