11 сакавіка ў Бібліятэцы сямейнага чытання адбыўся арт-альянс майстра фотаздымкаў Міхася Куляша і паэта-вілейчаніна Уладзіміра Цануніна “У аб’ектыве родныя мясціны”.
Сустрэча прайшла ў фармаце “пытанне – адказ”: аўтары расказвалі пра сваё жыццё і творчасць, а таксама пра сваё супрацоўніцтва. Фотаработы ўпрыгожвалі чытальную залу бібліятэккі. Запрошаныя госці пачулі расповяд пра гісторыю фотаздымкаў Міхася Куляша і паэтычных радках для іх, якія напісаў Уладзімір Цанунін. Паэт таксама прачытаў свае новыя вершы, чытачы маглі пазнаёміцца з кнігамі аўтара, атрымаць аўтограф. На мерапрыемстве прысутнічалі супрацоўнікі Вілейскага краязнаўчага музея, бібліятэкі, Цэнтра эстэтычнага выхавання і сябры нашых герояў. Сустрэча прайшла лёгка, душэўна, з гумарам, у нязмушанай абстаноўцы.