ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г. Новік” працягвае сваё цеснае супрацоўніцтва з Цэнтрам эстэтычнага выхавання г. Вілейкі.З 12 жніўня ў рамках бібліятэчнага праекта “Цуды сваімі рукамі” вітражныя вокны аддзела па рабоце з дзецьмі Вілейскай раённай бібліятэкі будуць упрыгожваць работы з папье-машэ і бісера ўдзельнікаў студый “Куфэрак” і “Майстрыха” (кріаўнік – Арол Ларыса Анатольеўна).
Запрашаем ў бібліятэку за пазітыўным настроем!