Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя «За безопасность вместе!» праходзіць з 2 па 19 красавіка 2019 г.
Акцыя напраўлена на павышенне ўзроўню бяспекі насельніцтва і зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання правіл пажарнай бяспекі ў жылых памяшканнях і збудаваннях.
Так, 5 красавіка 2019 года ў Любанскай сельскай бібліятэцы для жыхароў і гасцей аграгарадка ў рамках пажарна-прафілактычнай акцыі “За безопасность вместе!” прайшла сустрэча з прадстаўнікамі РАНС Яхімовіч А. А., старшынёй раённага савета дэпутатаў Чабатар А. А., начальнікам энерганагляду Місюль І. І. Напрыканцы сустрэчы было прапанавана паўдзельнічаць у віктарыне і за кожны правільны адказ удзельнікі атрымалі памятны сувенір з эмблемай РАНС. Таксама было прапанавана паназіраць за працай каманды МНС, але паступіўшы вызаў на пажар не даў здзейсніцца гэтай мэце.