Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21.
Тел. (8-01771) 5-56-56 E-mail: biblio@vileyka.gov.by

З кнігай не адзінока!

3 лістапада Чурлёнская сельская інтэграваная бібліятэка запрасіла дзяцей з аздараўленчага лагера «Непаседы» Чурлёнскай сярэдняй школы на займальнае літаратурнае падарожжа «З кнігай не адзінока!», прысвечанае чароўнаму свету беларускага слова і чытання.

Падчас мерапрыемства дзеці змаглі паразважаць над цікавымі пытаннямі: ці можа папяровая старонка стаць лепшым сябрам, а літары на ёй — ажыць і перанесці ў іншы сусвет, і чаму ў кнізе ніколі не заканчваецца «батарэйка», у адрозненне ад смартфона.

Для ўдзельнікаў была падрыхтавана насычаная праграма. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем разгадвалі загадкі з кніжнай паліцы і прымалі ўдзел у вясёлым квэсце на кемлівасць. Асаблівую цікавасць выклікала гульня-экспромт «Раскажы казку», дзе кожнае дзіця змагло паспрабаваць сябе ў ролі сапраўднага апавядальніка. Акрамя таго, прайшоў конкурс перакладчыкаў, падчас якога ўдзельнікі разам узгадвалі  і перакладалі на родную мову самыя прыгожыя і мілагучныя словы.

Напрыканцы мерапрыемства школьнікі самі ахвотна выказвалі свае думкі. Яны прыйшлі да высновы, што чытаць — гэта крута і зусім не нудна! Сустрэча пакінула ў дзяцей масу станоўчых эмоцый і жаданне зноў вярнуцца ў краіну цікавых кніг. 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий