3 лістапада Чурлёнская сельская інтэграваная бібліятэка запрасіла дзяцей з аздараўленчага лагера «Непаседы» Чурлёнскай сярэдняй школы на займальнае літаратурнае падарожжа «З кнігай не адзінока!», прысвечанае чароўнаму свету беларускага слова і чытання.
Падчас мерапрыемства дзеці змаглі паразважаць над цікавымі пытаннямі: ці можа папяровая старонка стаць лепшым сябрам, а літары на ёй — ажыць і перанесці ў іншы сусвет, і чаму ў кнізе ніколі не заканчваецца «батарэйка», у адрозненне ад смартфона.
Для ўдзельнікаў была падрыхтавана насычаная праграма. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем разгадвалі загадкі з кніжнай паліцы і прымалі ўдзел у вясёлым квэсце на кемлівасць. Асаблівую цікавасць выклікала гульня-экспромт «Раскажы казку», дзе кожнае дзіця змагло паспрабаваць сябе ў ролі сапраўднага апавядальніка. Акрамя таго, прайшоў конкурс перакладчыкаў, падчас якога ўдзельнікі разам узгадвалі і перакладалі на родную мову самыя прыгожыя і мілагучныя словы.
Напрыканцы мерапрыемства школьнікі самі ахвотна выказвалі свае думкі. Яны прыйшлі да высновы, што чытаць — гэта крута і зусім не нудна! Сустрэча пакінула ў дзяцей масу станоўчых эмоцый і жаданне зноў вярнуцца ў краіну цікавых кніг.


4 ноября, 2026
villib 
Опубликовано в рубрике 


























