Два ліпеньскія дні – 11 і 12 ліпеня – сталі па-сапраўднаму цёплымі для жыхароў Малькевічаў і Рэчак. Бібліятэкар Людвіноўскай сельскай інтэграванай бібліятэкі Андрыеўская Ж.Я. сумесна з загадчыцай Ерхаўскага сельскага клуба Юркевіч М.А. падаравалі землякам незабыўныя святочныя праграмы. 11 ліпеня свята вёскі «Люблю цябе, мая вёска» прайшло ў Малькевічах, а 12 ліпеня працягнулася ў Рэчках («Родны край, што сэрцу дораг»).
Любімыя песні, кранальныя вершы, шчырыя віншаванні, вясёлыя гульні і конкурсы, запальныя танцы і, канешне ж, прыемныя падарункі ўсім удзельнікам і юбілярам – усё гэта стварала радасную, святочную атмасферу і падарыла ўсім прысутным добры настрой і шмат станоўчых эмоцый.

14 июля, 2026
villib 









Опубликовано в рубрике 


























