24 чэрвеня ў Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна «Бібліятэкар, пачытай мне кніжку», прысвечаная 85-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікамі мерапрыемства сталі хлопчыкі і дзяўчынкі з аздараўленчага лагера ДУА «Чурлёнская сярэдняя школа».
Для дзяцей у бібліятэцы была разгорнута кніжная выстава «Старонкі памяці», дзе побач з дакументальнымі хронікамі суседнічалі мастацкія творы, здольныя перадаць боль і гераізм тых гадоў.
Бібліятэкар Пашкевіч М.У. пачала сустрэчу з важнага напаміну: штогод 22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа – адна з самых сумных дат у гісторыі Беларусі, прымеркаваная да дня нападу фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз у 1941 г. Асаблівы водгук у юных чытачоў выклікала чытанне невялікіх, але ёмістых апавяданняў Сяргея Аляксеева «Шуба» і «Брэсцкая крэпасць». Гэтыя гісторыі, поўныя гераізму і чалавечнасці, не пакінулі абыякавым ніводнага слухача, яшчэ раз нагадаўшы, што памяць пра вайну жыве не толькі ў мемарыялах, але і ў кнігах, якія мы беражліва захоўваем.

24 июня, 2026
villib 


Опубликовано в рубрике 


























