20 чэрвеня бібліятэкар Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэкі Пашкевіч М.У. сумесна з супрацоўнікамі філіяла «Лыцавіцкі сельскі Дом культуры» ўрачыста адкрылі доўгачаканы сезон святаў вёсак. І першымі ў гэтым святочным марафоне сталі вёскі Муляры і Баравыя.
Мерапрыемства прайшло пад натхняльным дэвізам: «Без песні няма надзей». Вядучыя нагадалі ўсім прысутным: народ без песні – не ўмее, народ без песні нямее, а без песні свайго народа нямее нават прырода. Гэтыя радкі сталі лейтматывам усяго мерапрыемства.
Свята ўдалося! Яно яшчэ раз даказала: пакуль спяваецца песня – жыве вёска, жыве памяць, жыве надзея. А наперадзе – новыя вёскі, новыя сустрэчы і новыя песні.

23 июня, 2026
villib 



Опубликовано в рубрике 


























