18 чэрвеня бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай цэнтральнай бібліятэкі Місюль М.М. правяла для выхаванцаў Вілейскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва кніжную вандроўку пад назвай «Мая краіна Беларусь».
Разам з бібліятэкарам удзельнікі чыталі вершы пра родную краіну, спрабавалі растлумачыць сэнс народных прыказак, а таксама даведаліся шмат цікавых фактаў пра вялікія рэкі і азёры, лясы і палі нашай краіны. Асаблівая ўвага была нададзена дзяржаўным сімвалам – сцягу, гербу і гімну, якія ўвасабляюць незалежнасць і адзінства нашай краіны.
Падчас мерапрыемства выхаванцы паразмаўлялі пра багацце жывёльнага і расліннага свету, а таксама ўспомнілі славутых людзей, якія праславілі Беларусь на ўвесь свет: Ефрасінню Полацкую, Францыска Скарыну, Янку Купалу, Якуба Коласа і інш. Сапраўднай размінкай для розуму стала тэматычная віктарына «Я люблю Беларусь». Удзельнікі актыўна адказвалі на пытанні і паказалі выдатныя веды пра сваю Радзіму, а за правільныя адказы атрымалі салодкія прызы.

18 июня, 2026
villib 

Опубликовано в рубрике 


























