12 чэрвеня дзеці з аздараўленчага лагера ДУА «Залеская сярэдняя школа Вілейскага раёна» наведалі Партызанскую сельскую інтэграваную бібліятэку, дзе пабывалі на майстар-класе па вырабе пано з птушкамі з нітак.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі навучыліся выконваць выраб, развівалі творчасць і фантазію, дробную маторыку рук. Майстар-клас садзейнічаў выхаванню ўседлівасці і акуратнасці, прывіваў любоў да ручной працы.
Такія пано можна падарыць блізкім і знаёмым як сувенір або ўпрыгожыць інтэр’ер пакоя. Глядзіцца вельмі незвычайна, прыгожа і натуральна.

12 июня, 2026
villib 








Опубликовано в рубрике 


























