28 мая ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі пачала работу выстава дакументальна-інфармацыйных матэрыялаў з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Крывёю сэрца», прысвечаная пісьменнікам-франтавікам. У 2024 годзе выстава прэзентавалася ў Кітаі.
Навучэнцы ДУА «Вілейская гімназія № 1 «Логас» і ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Вілейкі імя В.Л. Сасонкі» пазнаёміліся з лёсамі і творамі беларускіх пісьменнікаў, якія прайшлі праз жудасныя выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны. Гэта Васіль Быкаў, Мікола Сурначоў, Іван Мележ, Змітрок Астапенка, Аркадзь Куляшоў, Іван Шамякін, Сяргей Новік-Пяюн, Валянцін Таўлай і многія іншыя.
Імёны беларускіх пісьменнікаў навечна ўпісаныя ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. Памяць пра іх змаганне – галоўны запавет, які мусіць застацца нашчадкам. Найлепшая даніна памяці творцам – зварот да іх кніг.

28 мая, 2026
villib 


Опубликовано в рубрике 


























