13 мая ў Ільянскай сельскай інтэграванай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Вясёлыя чамучкі». Для юных даследчыкаў правялі бібліятэчны ўрок «Цікава пра вядомае». Галоўная мэта мерапрыемства – выхаваць у школьнікаў любоў да малой радзімы і абудзіць жаданне вывучаць гісторыю роднага краю.
Падчас сустрэчы разам з бібліятэкарам Будай Л.І. удзельнікі разважалі над пытаннем: за што яны любяць сваю Радзіму; успаміналі мудрыя прыказкі і прымаўкі пра родную зямлю і дом. Размова ішла і пра знакамітых землякоў, якімі ганарыцца аграгарадок Ілья, пра памятныя мясціны і цікавыя падзеі з гісторыі мястэчка.
Сустрэча прайшла цёпла і пазнавальна – дзеці пераканаліся, што нават вядомае можна адкрыць для сябе зусім па-новаму.

25 мая, 2026
villib 

Опубликовано в рубрике 


























