Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21.
Тел. (8-01771) 5-56-56 E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Краязнаўчая гадзіна «Наш край невялікі – краіны часціца!»

У рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» 15 мая ў Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэцы была праведзена краязнаўчая гадзіна пад назвай «Наш край невялікі – краіны часціца!», удзельнікамі якой сталі вучні Чурлёнскай сярэдняй школы. Мэта мерапрыемства – выклікаць цікавасць дзяцей да гісторыі роднага краю і сфарміраваць пачуццё патрыятызму і гонару за сваю краіну.

Што такое малая радзіма? З чаго яна пачынаецца? Менавіта гэтым пытанням была прысвечана шчырая размова бібліятэкара з дзецьмі. Разам яны прыйшлі да высновы, што любоў да краіны немагчымая без любові да таго месца, дзе ты нарадзіўся і жывеш. А малая радзіма – гэта не толькі вуліцы і прырода. У першую чаргу, гэта сям’я і сямейныя каштоўнасці, памяць пра нашых дзядоў і прадзедаў, а таксама сямейныя рэліквіі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Таксама падчас мерапрыемства юныя чытачы разважалі над паняццем «патрыятызм» і слухалі мілагучныя вершы пра родны край.

Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы і пакінула ў дзяцей упэўненасць: любоў да Радзімы пачынаецца з любові да свайго невялікага, але такога роднага кутка.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий