Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21.
Тел. (8-01771) 5-56-56 E-mail: biblio@vileyka.gov.by

З чаго пачынаецца Радзіма?

У рамках агульнанацыянальнага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» 15 мая ў Шылавіцкай сельскай бібліятэцы прайшла інтэлектуальна-дыялогавая пляцоўка «Мая Беларусь», прысвечаная таму самаму дарагому, што ёсць у чалавека, – любові да Айчыны.

Адкрываючы сустрэчу, бібліятэкар Калініна А.К. адзначыла, што сапраўдны патрыятызм будуецца з простых чалавечых каштоўнасцяў: нашых бацькоў, роднага дома, сяброў дзяцінства, любімых кніг, прыроды. Менавіта яны становяцца той глебай, на якой вырастае шчырая прыхільнасць да сваёй краіны.

У ходзе мерапрыемства юныя чытачы бібліятэкі з азартам расшыфроўвалі «Мудрыя думкі», складвалі са слоў прыказкі аб роднай зямлі. У конкурсе «Падарожжа па Беларусі» ўдзельнікі складалі спіс месцаў, якія абавязкова варта паказаць госцю краіны: ад легендарных замкаў да запаведных куткоў беларускай прыроды.

Самым кранальным момантам стала рубрыка «Прызнанне ў любові да Беларусі», дзе ўдзельнікі падбіралі прыгожыя, шчырыя вызначэнні для краіны і распавядалі, за што менавіта яны цэняць сваю Радзіму.

Завяршылася сустрэча эмацыйнай дыскусіяй «З чаго пачынаецца Радзіма?», падчас якой прысутныя ўспомнілі знакамітую песню Марка Бернеса, якая стала музычным лейтматывам мерапрыемства.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий