Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21.
Тел. (8-01771) 5-56-56 E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Цудоўныя скарбы маёй краіны

У рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» 27 сакавіка ў Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэцы прайшло фальклорнае падарожжа «Цудоўныя скарбы маёй краіны», на якім прысутнічалі дзеці з аздараўленчага лагера ДУА «Чурлёнская сярэдняя школа».

Сустрэча была прысвечана важным старонкам народнай культуры. Бібліятэкар Пашкевіч М.У. не толькі расказала дзецям пра тое, як жылі іх продкі і якія прадметы побыту прысутнічалі ў паўсядзённым жыцці людзей  шмат гадоў таму, але і пастаралася паказаць, што гэтыя «скарбы» з’яўляюцца жывой памяццю аб таленце і працавітасці нашых продкаў. Падчас размовы ўдзельнікі даведаліся, што большасць рэчаў на сялянскім падворку былі выразаныя з дрэва: ад вялікіх калаўротаў да лыжак і місак.

Падарожжа атрымалася пазнавальным і цёплым: школьнікі з цікавасцю разглядалі экспанаты, задавалі пытаніі і адкрылі для сябе, што нават простая драўляная рэч можа захоўваць у сабе цэлую гісторыю сваёй краіны.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий