Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ДУК «Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г. Новік» запрашае жыхароў і гасцей Вілейкі на адкрыццё выставы выцінанак «Карункавыя мары». Свае работы прадставяць навучэнцы дэкаратыўна-прыкладнога аддзялення Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа імя М.К.Агінскага. Маладыя аўтары ўклалі ў свае кампазіцыі фантазію і любоў да народных традыцый. Запрашаем усіх аматараў прыгажосці!
Адкрыццё выставы адбудзецца 26 сакавіка ў 15.00. Выстава будзе працаваць з 26 сакавіка па 26 красавіка. Наш адрас: горад Вілейка, вул. Вадап’янава, дом 21. Уваход вольны. Тэлефон для даведак: 5-50-20.

25 марта, 2026
villib 
Опубликовано в рубрике 


























