Спрадвеку хлеб у беларусаў быў у пашане і з’яўляўся знакам заможнасці, дабрабыту і дастатку. І па сённяшні дзень традыцыя сустракаць знакамітых і важных гасцей хлебам-соллю захоўваецца ў нашай традыцыі не толькі як частка этыкету, але як сведчанне гасціннасці і ветлівасці гаспадароў, давер, адкрытасць да дыялогу.
6 сакавіка ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі раённай цэнтральнай бібліятэкі адбылося чарговае мерапрыемства ў рамках нацыянальнага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё». Гасцей чакалі дэгустацыя навінкі Вілейскага хлебазавода – хлеба «Дар зямлі» з фіялетавай пшаніцы – і віктарына «Духмяныя выслоўі». Бібліятэкар прапанавала ўдзельнікам мерапрыемства невялікі пазнавальны экскурс «Хлеб у беларускай традыцыйнай культуры». Самым яркім момантам стала сустрэча з майстрам караваяў з г. Маладзечна Аленай Парасевіч. Алена расказала пра сваё рамяство, падзялілася невялікімі сакрэтамі хлебапячэння з гасцямі мерапрыемства. Майстрыха прыехала да нас з прыгожым і вельмі смачным караваем, які ўсе прысутныя з задавальненнем пакаштавалі. Таксама Алена прывезла свае карціны і цудоўныя цацкі з ваты, пап’е-машэ, палімернай гліны – яшчэ адно яе хобі.
Сустрэча адбылася вельмі цёплай і насычанай прыемнымі момантамі.
Глядзіце фотарэпартаж.

9 марта, 2026
villib 











Опубликовано в рубрике 


























