20 лютага бібліятэкар Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэкі Пашкевіч Марына Уладзіміраўна разам з супрацоўнікамі філіяла «Лыцавіцкі сельскі Дом культуры» падрыхтавалі для самых маленькіх жыхароў аграгарадка яркае мерапрыемства пад назвай «Шырокая Масленіца – бліны салодкія». Удзельнікаў чакалі не толькі духмяныя бліны, але і вясёлыя гульні, загадкі, якія стварылі атмасферу сапраўднага свята і дазволілі далучыцца да народных традыцый. Мерапрыемства стала выдатным завяршэннем масленічнага тыдня і падаравала ўсім удзельнікам зарад бадзёрасці і добрага настрою.

25 февраля, 2026
villib 









Опубликовано в рубрике 


























