Каляды – той чароўны час, які кожны чакае з асаблівай радасцю кожны год. Калядамі называюць дванаццаць дзён ад Каляд да Вадохрышча.
Калядам папярэднічаў строгі шасцітыднёвы пост, падчас якога трэба было прытрымлівацца шматлікіх абмежаванняў у ежы і паводзінах. Моладзі і дзецям, напрыклад, забаранялася гуляць у вясёлыя і шумныя гульні. Таму свята чакалі з нецярпеннем.
Адзначаць Каляды – адна з прыгожых старажытных традыцый Беларусі. Так, у рамках культурна-этнаграфічнага праекта “Кросны” у Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэцы цікава і запамінальна прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да калядных святаў.
7 студзеня юныя чытачы, пераапрануўшыся ў калядоўшчыкаў разам з бібліятэкарам Пашкевіч М.У., адправіліся віншаваць сваіх аднавяскоўцаў. З пажаданнямі здароўя, багацця і дабрабыту ўдзельнікі выконвалі калядныя песні і вершы, падарылі гаспадарам святочны настрой, а ў адказ атрымалі пачастункі.
А 13 студзеня ў бібліятэцы па традыцыі адбыліся калядныя варожбы. Бібліятэкар сабрала вучняў ДУА “Чурлёнская сярэдняя школа”, каб расказаць і паказаць, як раней гадала моладзь. Атмасфера была сапраўднай: быў і певень, і сабака, і бярэмя дроў. Гадалі на ўсялякі лад, але падлеткаў найбольш зачаравалі дзве варожбы – на жаданне і на будучую прафесію.
Вось так цікава і насычана адзначылі юныя чытачы пачатак новага года ў бібліятэцы. А гэта значыць, што можна быць упэўненым у тым, што традыцыі нашых продкаў не забытыя.

15 января, 2026
villib 





Опубликовано в рубрике 


























