8 студзеня бібліятэкар Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэкі Пашкевіч М.У. запрасіла вучняў ДУА «Чурлёнская сярэдняя школа» на гучныя чытанні пад назвай «А мы казку пачытаем!».
Мерапрыемства стала сапраўдным святам для юных чытачоў і акунула іх у чароўны казачны свет. Дзеці не толькі з цікавасцю слухалі, але і самі актыўна чыталі ўслых класічныя творы, якія, безумоўна, аб’ядноўваюць пакаленні: мудрыя радкі казак Аляксандра Пушкіна, добрую гісторыю Уладзіміра Адоеўскага «Мароз Іванавіч» і шматлікія іншыя казкі, што вучаць дабру, мужнасці і справядлівасці.
Акрамя чытання, школьнікі з задавальненнем пазнаёміліся з яркімі і цікавымі дзіцячымі часопісамі, якія бібліятэка выпісвае для сваіх маленькіх наведвальнікаў.

12 января, 2026
villib 
Опубликовано в рубрике 


























