Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21.
Тел. (8-01771) 5-56-56 E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Каляндар знамянальных і памятных дат Беларусі на 2026 год

Паважаныя калегі! Прапануем вашай увазе «Каляндар знамянальных і памятных дат Беларусі на 2026 год», які ўключае выбарачны пералік знамянальных і святочных дат, а таксама юбілеі пісьменнікаў Беларусі. Каляндар адрасаваны бібліятэкарам у дапамогу планаванню работы на 2026 год.

У 2026 годзе спаўняецца:

925 гадоў – з дня нараджэння Еўфрасінні (Ефрасінні) Полацкай (свецкае імя Прадслава; каля 1101-1108 – 1173), полацкай князёўне, першай беларускай асветніцы і мецэнаткі, кананізаванай у святыя

865 гадоў – з часу стварэння ювелірам Лазарам Богшам Крыжа Еўфрасінні Полацкай (1161), унікальнага твора старабеларускага эмальернага мастацтва, рэлігійнай і духоўнай святыні беларусаў

375 гадоў – з дня нараджэння Іллі Капіевіча (Капіеўскага) (1651 – 1714), асветніка, перакладчыка, выдаўца, літаратара, паслядоўніка Ф. Скарыны, які адзін з першых распрацаваў для ўсходніх славян навуковую тэрміналогію па многіх галінах ведаў

275 гадоў – з часу стварэння Слуцкага тэатра Радзівілаў (1751 – 1760), аднаго з першых тэатраў Беларусі, у спектаклях якога прымалі ўдзел прафесійныя акцёры

240 гадоў – з дня нараджэння Вікенція Равінскага (1786 – 1855), паэта, драматурга, найбольш верагоднага аўтара беларускай паэмы «Энеіда навыварат»

115 гадоў – з часу стварэння фатографам і энтамолагам Уладзіславам Старэвічам першага мультыплікацыйнага лялечнага фільма (1911)

100 гадоў – з часу стварэння першага мастацкага фільма Беларусі «Лясная быль» (1926)

65 гадоў – з часу заснавання дзяржаўнага кніжнага выдавецтва «Вышэйшая школа» (1961)

 

СТУДЗЕНЬ

1 – Новы год

1 – 165 гадоў з дня нараджэння Яўхіма Фёдаравіча Карскага (1861, Гродзенскі раён – 1931), філолага-славіста, заснавальніка беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнографа, фалькларыста, педагога, акадэміка Пецярбургскай АН

190 гадоў з дня нараджэння Анатоля Паўлавіча Кудраўца (1936, Клічаўскі раён – 2014), пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа

2 85 гадоў з дня нараджэння Міхася (Міхаіла) Зарэмбы (1941, Лагойскі раён – 2002), пісьменніка, перакладчыка, аўтара кніг аповесцей і апавяданняў для дзяцей

3100 гадоў з дня нараджэння Віталя Міхайлавіча Губарэвіча (1926, Дзятлаўскі раён – 1976), паэта, беларускага грамадскага дзеяча

7 – Нараджэнне Хрыстова (у праваслаўных)

8 90 гадоў з дня нараджэння Генадзя Аляксандравіча Каханоўскага (1936, Маладзечанскі раён – 1994), вучонага-гісторыка, краязнаўцы, фалькларыста, літаратуразнаўцы, аўтара шэрагу літаратурна-краязнаўчых нарысаў, кніг па гісторыі гарадоў Беларусі

11 – Міжнародны дзень «Дзякуй»

14 – Стары Новы год

15 75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Калінковіча (сапр. Калянковіча) (1951, Лунінецкі раён – 1990), пісьменніка, літаратуразнаўцы, крытыка, публіцыста

15 90 гадоў з дня нараджэння Віктара Сямёнавіча Кудлачова (1936, Дрыбінскі раён), паэта, ганаровага члена Саюза пісьменнікаў Беларусі (2011)

15 – Дзень нараджэння Вікіпедыі

16 50 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю Вілейска-Мінскай воднай сістэмы (1976), сістэмы вадасховішчаў, каналаў, гідратэхнічных збудаванняў, прыродных вадаёмаў і вадацёкаў

1890 гадоў з дня нараджэння Васіля Сяргеевіча Сёмухі (1936, Пружанскі раён – 2019), перакладчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа

19 – Дзень выратавальніка

21 – Міжнародны дзень абдымкаў

22 120 гадоў з дня нараджэння Андрэя (Іванавіча) Александровіча (1906, г. Мінск – 1963), паэта, дзіцячага пісьменніка, аднаго з арганізатараў літаратурнага аб’яднання «Маладняк», члена-карэспандэнта НАН Беларусі

24 – Міжнародны дзень адукацыі

2495 гадоў з дня нараджэння Міхася (Міхаіла Іосіфавіча) Мушынскага (1931, Быхаўскі раён – 2018), літаратуразнаўцы, тэкстолага, літаратурнага крытыка, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа

2475 гадоў з дня нараджэння Міхася (Міхаіла Паўлавіча) Пазнякова (1951, Быхаўскі раён), паэта, празаіка, перакладчыка, мовазнаўцы, крытыка

25 – Дзень студэнтаў (Таццянін дзень)

27 – Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту (свята ААН)

28 – Міжнародны дзень абароны персанальных дадзеных

30 105 гадоў з дня нараджэння Івана Пятровіча Шамякіна (1921, Добрушскі раён – 2004), народнага пісьменніка Беларусі, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, акадэміка НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, Літаратурнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа і інш.

3165 гадоў з дня нараджэння Галіны Барысаўны Багданавай (дзяв. Сачанка) (1961, г. Крычаў), пісьменніца

 

ЛЮТЫ

2 – Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў

4 – Сусветны дзень барацьбы з ракавымі захворваннямі

7 480 гадоў з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Еўлашоўскага (Еўлашэўскага) (1546, г. Ляхавічы – 1619), пісьменніка-мемуарыста, грамадскага дзеяча

7 115 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Аляксандравіча Ляўданскага (1911, Чэрвеньскі раён – 1973), пісьменніка, перакладчыка

875 гадоў з дня нараджэння Януся (Івана Вільгельмавіча) Мальца (1951, Пастаўскі раён), паэта, члена Саюза беларускіх пісьменнікаў

8105 гадоў з дня нараджэння Івана Паўлавіча Мележа (1921, Хойніцкі раён – 1976), пісьменніка, грамадскага дзеяча, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа і інш.

13 – Сусветны дзень радыё

14- Міжнародны дзень дарэння кніг

14 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Ягоўдзіка (сапр. Ягаўдзіка) (1956, Слонімскі раён), пісьменніка, драматурга, літаратурнага крытыка, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра

15 – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 120 гадоў з дня нараджэння Захара Якаўлевіча Біралы (1906, Пухавіцкі раён – 1993), паэта, сатырыка, гумарыста

21 – Міжнародны дзень роднай мовы (свята ААН)

2280 гадоў з дня нараджэння Марыі Якаўлеўны Баравік (1946, Глыбоцкі раён), паэткі, аўтара шэрагу паэтычных зборнікаў

23 – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

28 60 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Мікалаевіча) Бадака (1966, Ляхавіцкі раён), паэта-песенніка, празаіка, публіцыста, літаратурнага крытыка, лаўрэата рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты Купідон» і інш.

 

САКАВІК

1 – Сусветны дзень кампліменту

1 – Сусветны дзень грамадзянскай абароны

1 100 гадоў з дня нараджэння Барыса Васільевіча Стральцова (1926, Быхаўскі раён – 2009), пісьменніка, журналіста, літаратуразнаўцы, педагога, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне»

3 – Сусветны дзень пісьменніка

3 – Сусветны дзень дзікай прыроды (свята ААН)

5130 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы (сапр. Кандрата Кандратавіча Атраховіча) (1896, Уздзенскі раён – 1991), драматурга, байкапісца, празаіка, мовазнаўцы, грамадскага дзеяча, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы і інш.

8 – Дзень жанчын

14 – Дзень праваслаўнай кнігі

14 – Міжнародны дзень рэк (Міжнародны дзень дзеянняў супраць плацін)

1495 гадоў з дня нараджэння Паўла Андрэевіча Місько (1931, Слуцкі раён – 2011), пісьменніка, перакладчыка, драматурга

15 – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

20 – Дзень Зямлі

20 – Міжнародны дзень шчасця (свята ААН)

20130 гадоў з дня нараджэння Майсея Саламонавіча Кульбака (1896, г. Смаргонь – 1937), пісьменніка, драматурга, перакладчыка

21 – Сусветны дзень паэзіі (свята ААН)

21 – Міжнародны дзень лялечніка

21 – Міжнародны дзень лясоў (свята ААН)

22 – Сусветны дзень водных рэсурсаў

22115 гадоў з дня нараджэння Аляксея Аляксандравіча Зарыцкага (1911, г.п. Хоцімск – 1987), паэта, перакладчыка

27 – Сусветны дзень тэатра

30 70 гадоў з дня нараджэння Хрысціны Аляксееўны Лялько (1956, Лідскі раён), пісьменніцы, перакладчыцы, журналісткі

 

КРАСАВІК

1 – Дзень гумару

1 – Міжнародны дзень птушак

2 – Міжнародны дзень дзіцячай кнігі

2 – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

4 130 гадоў з дня нараджэння Платона Андрэевіча Крэня (1896, Баранавіцкі раён – 1962), паэта, мемуарыста, публіцыста

4 90 гадоў з дня нараджэння Рамана Якубавіча Тармолы (Тармолы-Мірскага) (1936, Карэліцкі раён – 2011), паэта, рэдактара, сцэнарыста

6 80 гадоў з дня нараджэння Валянціны Міхайлаўны Коўтун (1946, Рэчыцкі раён – 2011), пісьменніцы, крытыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова

7 – Сусветны дзень здароўя (свята ААН)

9 130 гадоў з дня нараджэння Янкі (Івана Міхайлавіча) Ліманоўскага (1896, Мёрскі раён – 1989), пісьменніка, літаратуразнаўцы, публіцыста, тэатральнага дзеяча

10 95 гадоў з дня нараджэння Івана Пятровіча Чыгрына (1931, Слонімскі раён – 2006), паэта, крытыка, літаратуразнаўцы

11 – Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 – Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі

12 – Пасха (у праваслаўных)

15 – Міжнародны дзень культуры

15 – Дзень экалагічных ведаў

17 75 гадоў з дня нараджэння Валянціны Мікалаеўны Кадзетавай (1951, Добрушскі раён), пісьменніцы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі (1999)

17 90 гадоў з дня нараджэння Міхася (Міхаіла Міхайлавіча) Рудкоўскага (1936, Ганцавіцкі раён – 1991), паэта, перакладчыка

18 – Міжнародны дзень цырка – трэцяя субота месяца

18 – Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін

21 – Сусветны дзень творчасці і інавацыйный дзейнасці

22 – Міжнародны Дзень Маці-Зямлі (свята ААН)

22 100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Канстанцінавіча Федасеенкі (1926, Жлобінскі раён – 2018), пісьменніка, аўтара апавяданняў, эсэ, фельетонаў

23 – Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права (свята ААН)

23 140 гадоў з дня нараджэння Змітрака Бядулі (сапр. Самуіла Яфімавіча Плаўніка) (1886, Лагойскі раён – 1941), пісьменніка, публіцыста

26 – Міжнародны дзень памяці аб Чарнобыльскай катастрофе (свята ААН)

26 90 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Іосіфавіча Нафрановіча (1936, Мядзельскі раён – 2015), пісьменніка, аўтара вершаў, паэм, апавяданняў, аповесцяў

27 75 гадоў з дня нараджэння Міхася (Міхаіла Захаравіча) Башлакова (1951, Гомельскі раён), паэта, выдатніка друку Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, Літаратурнай прэміі Баяна

28 – Сусветны дзень аховы працы

28 70 гадоў з дня нараджэння Антаніны Яўгенаўны Хатэнка (1956, Зэльвенскі раён), пісьменніцы, аўтара вершаў, паэм, эсэ, нарысаў

29 – Міжнародны дзень танца

30 70 гадоў з дня нараджэння Ірыны Эрнстаўны Багдановіч (1956, г. Ліда), паэткі, літаратуразнаўцы, крытыка, аўтара зборнікаў паэзіі, артыкулаў, рэцэнзій

30 145 гадоў з дня нараджэння Янкі Журбы (сапр. Івана Якаўлевіча Івашына) (1881, г. Чашнікі), паэта, перакладчыка

 

МАЙ

1 – Свята працы

1 95 гадоў з дня нараджэння Алега Антонавіча Лойкі (1931, г. Слонім – 2008), пісьменніка, літаратуразнаўцы, крытыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа

5 – Міжнародны дзень барацьбы за правы інвалідаў

5 – Дзень друку

5 90 гадоў з дня нараджэння Васіля Цімафеевіча Якавенкі (1936, Светлагорскі раён – 2018), пісьменніка, публіцыста, грамадскага дзеяча, аўтара раманаў, аповесцей, нарысаў, эсэ, артыкулаў, твораў для дзяцей

7 – Дзень радыё

9 – Дзень Перамогі

9115 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Іванавіча Ліхадзіеўскага (1911, Слуцкі раён – 1979), паэта, перакладчыка, крытыка, літаратуразнаўцы

10 – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь – другая нядзеля месяца

10 95 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Захаравіча Гаўрусёва (1931, Дрыбінскі раён – 1988), паэта, перакладчыка, крытыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова

12 100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Пятровіча Кругавых (1926, Расія – 1994), пісьменніка, сцэнарыста, аўтара раманаў, аповесцяў, апавяданняў

13 85 гадоў з дня нараджэння Анатоля Станіслававіча Сербантовіча (1941, Шклоўскі раён – 1970), паэта, аўтара вершаў, паэм

15 – Міжнародны дзень сям’і (свята ААН)

15 120 гадоў з дня нараджэння Рывы Рувімаўны Рубінай (1906, г. Мінск – 1987), пісьменніцы, перакладчыцы, крытыка, літаратуразнаўцы

15 90 гадоў з дня нараджэння Барыса Іванавіча Сачанкі (1936, Хойніцкі раён – 1995), пісьменніка, перакладчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа, Літаратурнай прэміі імя І. Мележа

15 110 гадоў з дня нараджэння Ніны Міхайлаўны Тарас (1916, Навагрудскі раён – 2006), паэткі, перакладчыцы

16 115 гадоў з дня нараджэння Васіля Віткі (сапр. Цімоха Васільевіча Крысько) (1911, Слуцкі раён – 1996), паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі

18 – Міжнародны дзень музеяў

24 – Дзень славянскага пісьменства і культуры

25 – Дзень ручніка

31 – Сусветны дзень без тытуню

 

ЧЭРВЕНЬ

1 – Міжнародны дзень абароны дзяцей

1 80 гадоў з дня нараджэння Генрыха Вацлававіча Далідовіча (1946, Стаўбцоўскі раён), пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа, Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа

1 115 гадоў з дня нараджэння Якуба (Якава) Герасімавіча Міско (1911, Слонімскі раён – 1981), пісьменніка, журналіста, перакладчыка, крытыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

3 90 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Мікалаевіча) Дзятлава (1936, Бабруйскі раён), пісьменніка, аўтара аповесцей і апавяданняў, нарысаў, фельетонаў, твораў для дзяцей

5 – Сусветны дзень навакольнага асяроддзя

5 – Дзень памяці прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай

9 – Міжнародны дзень сяброў

15 90 гадоў з дня нараджэння Міколы Гіля (сапр. Мікалая Сымонавіча Гілевіча) (1936, Лагойскі раён – 2022), пісьменніка, перакладчыка, журналіста

15 90 гадоў з дня нараджэння Івана Мікалаевіча Маркевіча (1936, Бярэзінскі раён – 1981), паэта, аўтара лірычных вершаў, апавяданняў, нарысаў

16 115 гадоў з дня нараджэння Ганны Іосіфаўны Сапрыка (1911, Мсціслаўскі раён – 1962), пісьменніцы

19 85 гадоў з дня нараджэння Івана Антонавіча Ласкова (1941, г. Гомель – 1994), празаіка, паэта, літаратурнага крытыка, перакладчыка

20 – Сусветны дзень бежанцаў (свята ААН)

22 – Дзень памяці і смутку – дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны (1941)

2285 гадоў таму пачалася гераічная абарона Брэсцкай крэпасці (1941)

22 95 гадоў з дня нараджэння Міколы (Мікалая Ігнатавіча) Янчанкі (1931, Магілёўскі раён – 2000), пісьменніка, перакладчыка

26 – Міжнародны дзень барацьбы са злоўжываннем наркатычных сродкаў і іх незаконным абаротам

27 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Кузьмянкова (1936, Слаўгарадскі раён – 2002), пісьменніка, публіцыста, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

28 – Дзень моладзі апошняя нядзеля месяца

 

ЛІПЕНЬ

1 275 гадоў таму выйшаў у свет першы том першай у свеце энцыклапедыі (1751)

145 гадоў з дня нараджэння Руслана Іосіфавіча Чарнецкага (1981, г. Мінск), беларускага акцёра тэатра і кіно, музыканта, міністра культуры Беларусі

2 – Дзень вышыванкі ў Беларусі

3 – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)

6 175 гадоў з дня нараджэння Янкі Лучыны (сапр. Івана Люцыянавіча Неслухоўскага) (1851, г. Мінск – 1897), паэта, перакладчыка

7 – Іван Купала

7 85 гадоў з дня нараджэння Яўгена Міхайлавіча Калашнікава (1941, Расія), пісьменніка, аўтара апавяданняў і вершаў для дзяцей, лаўрэата прэміі Гомельскага аблвыканкама «Літаратурная прэмія імя Кірылы Тураўскага»

7 230 гадоў з дня нараджэння Яна Антоні Чачота (1796, Карэліцкі раён – 1847), паэта, драматурга, перакладчыка, фалькларыста, этнографа

11 115 гадоў з дня нараджэння Янкі Чабора (сапр. Івана Сцяпанавіча Патаповіча) (1911, Ляхавіцкі раён – 1943), пісьменніка

14 210 гадоў з дня нараджэння Гераніма Францавіча Марцінкевіча (1816, Віцебскі раён – 1864), пісьменніка, драматурга, аўтара нарысаў, вершаў, драматычных абразкоў, п’ес

14 115 гадоў з дня нараджэння Паўла Іванавіча Пруднікава (1911, Клімавіцкі раён – 2000), пісьменніка, аўтара шэрага паэтычных зборнікаў, аповесцей, заслужанага работніка культуры Беларусі

15 150 гадоў з дня нараджэння Цёткі (сапр. Алаізы Пашкевіч) (1876, Шчучынскі раён – 1916), пісьменніцы, асветніцы, грамадска-культурнай дзяячкі

17 75 гадоў з дня нараджэння Людмілы Антонаўны Кебіч (1951, Ваўкавыскі раён), паэткі, перакладчыцы,педагога

22 110 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Міхайлавіча Юрэвіча (1916, Смалявіцкі раён – 2005), пісьменніка, літаратуразнаўцы, крытыка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі

24 115 гадоў з дня нараджэння Анатоля (Акіма Пятровіча) Астрэйкі (1911, Капыльскі раён – 1978), паэта, перакладчыка

30 – Міжнародны дзень сяброўства (свята ААН)

 

ЖНІВЕНЬ

3 100 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Міхайлавіча) Адамовіча (1926, Капыльскі раён – 1994), пісьменніка, крытыка, літаратуразнаўцы, грамадскага дзеяча, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа

9 – Сусветны дзень кнігалюбаў

9 90 гадоў з дня нараджэння Яўгена Васільевіча Міклашэўскага (1936, Польшча – 2010), пісьменніка, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа

12 60 гадоў з дня нараджэння Леры (Алены Уладзіміраўны) Сом (1966, г. Полацк), пісьменніцы, журналісткі, барда

18 60 гадоў з дня нараджэння Алены Валер’еўны Брава (1966, г. Барысаў), пісьменніцы, аўтара аповесцяў, апавяданняў, вершаў, журналісткі

18 80 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Андрэевіча) Марціновіча (1946, Слуцкі раён), пісьменніка, крытыка, літаратуразнаўцы, публіцыста, журналіста, краязнаўцы, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

19 80 гадоў з дня нараджэння Віктара Канстанцінавіча Гардзея (1946, Ганцавіцкі раён – 2025), пісьменніка, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа

20 90 гадоў з дня нараджэння Яўгена Міхайлавіча Крупенькі (1936, Шклоўскі раён – 1990), паэта, крытыка, перакладчыка, публіцыста, аўтара зборнікаў лірычных вершаў, паэм, сатырычных і гумарыстычных твораў, кніжак для дзяцей, нарысаў

21 120 гадоў з дня нараджэння Макара Трафімавіча Паслядовіча (1906, Пухавіцкі раён – 1984), празаіка, перакладчыка, аўтара гумарыстычных апавяданняў, літаратурных пародый, нарысаў, п’ес, твораў для дзяцей

21 65 гадоў з дня нараджэння Вітаўта (Віктара Кузьміча) Чаропкі (1961, г. Мінск), пісьменніка, гісторыка, журналіста

25 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Фёдаравіча Праскурава (1926, Дубровенскі раён – 1987), пісьменніка, публіцыста, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

25 80 гадоў з дня нараджэння Алега Уладзіміравіча Салтука (1946, Шумілінскі раён – 2015), паэта, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча і інш.

27 120 гадоў з дня нараджэння Сяргея Новіка-Пяюна (сапр. Сяргея Міхайлавіча Новіка) (1906, Нясвіжскі раён – 1994), паэта, празаіка, кампазітара, аўтара вершаў, апавяданняў, п’ес, каля сотні песень і рамансаў

27 75 гадоў з дня нараджэння Фёдара Антонавіча Палачаніна (1951, Докшыцкі раён), драматурга, лаўрэата Рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты Купідон», літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча

28 90 гадоў з дня нараджэння Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна (1936, Расонскі раён – 2014), паэта, перакладчыка, дзяржаўнага дзеяча Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы

 

ВЕРАСЕНЬ

1 – Дзень ведаў

1 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Уладзіміравіча Сауліча (1951, Глыбоцкі раён), драматурга

3 105 гадоў з дня нараджэння Міколы (Мікалая Антонавіча) Сергіевіча (1921, Салігорскі раён – 2000), пісьменніка, нарысіста, драматурга

3 120 гадоў з дня нараджэння Ігната Цімафеевіча Дуброўскага (сапр. Чарняўскага) (1906, Смалявіцкі раён – 2003), празаіка, паэта, нарысіста, заслужанага работніка культуры Беларусі

4 90 гадоў з дня нараджэння Сакрата Яновіча (1936, Беластоцкае ваяводства– 2013), польскага і беларускага пісьменніка, публіцыста, аўтара літаратуразнаўчых прац і крытычных артыкулаў пра творчасць беларускіх пісьменнікаў, якія жывуць у Польшчы

5 – Міжнародны дзень дабрачыннасці (свята ААН)

5 125 гадоў з дня нараджэння Віталя Фрыдрыхавіча Вольскага (сапр. Вольскага-Зэйдэля) (1901, Расія – 1988), пісьменніка, драматурга, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

5 90 гадоў з дня нараджэння Івана Ігнатавіча Шальманава (1936, Буда-Кашалёўскі раён – 1993), пісьменніка, аўтара апавяданняў, аповесцей, нарысаў

6 – Дзень беларускага пісьменства (першая нядзеля месяца)

9 130 гадоў з дня нараджэння Янкі (Івана Міхайлавіча) Ліманоўскага (1896, Мёрскі раён – 1989), пісьменніка, літаратуразнаўцы, тэатральнага дзеяча

13 – Дзень памяці ахвяр фашызму (другая нядзеля месяца)

15 – Дзень бібліятэк

16 80 гадоў з дня нараджэння Сяргея Іванавіча Законнікава (1946, Бешанковіцкі раён), паэта, публіцыста, журналіста, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова і інш.

16 80 гадоў з дня нараджэння Анатоля Мікалаевіча Казловіча (1946, Бярозаўскі раён – 2011), пісьменніка, журналіста, сцэнарыста, педагога

16 35 гадоў з часу стварэння нацыянальнага парку «Белавежская пушча» (1991), дзяржаўнай прыродаахоўнай установе, уключанай ЮНЕСКА ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны чалавецтва

 19 35 гадоў з часу прыняцця афіцыйнай назвы «Рэспубліка Беларусь» (1991), незалежнай унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы

21 – Міжнародны дзень міру (свята ААН)

22 – Сусветны дзень без аўтамабіля

25 55 гадоў з дня ўрачыстага адкрыцця ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» (1971), дзяржаўнай установе, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва

27 – Сусветны дзень турызму

30 95 гадоў з дня нараджэння Ніла Сымонавіча Гілевіча (1931, Лагойскі раён – 2016), паэта, літаратуразнаўцы, фалькларыста, перакладчыка, грамадскага дзеяча, народнага паэта Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы

 

КАСТРЫЧНІК

1 – Міжнародны дзень сталых людзей

1 – Міжнародны дзень музыкі

2 – Міжнародны дзень ненасілля

3 – Сусветны дзень цвярозасці і барацьбы з алкагалізмам

4 – Сусветны дзень жывёл

4 – Дзень настаўніка (першая нядзеля месяца)

4 – 11 – Сусветны тыдзень космасу

5 – Сусветны дзень архітэктуры (першы панядзелак месяца)

11 – Дзень работнікаў культуры (другая нядзеля месяца)

11 110 гадоў з дня нараджэння Эдзі Агняцвет (сапр. Эдзі Сямёнаўны Каган) (1916, г. Мінск – 2000), паэткі, перакладчыцы

14 – Дзень маці

14 – 21 – Тыдзень бацькоўскай любові

15 90 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Карпавіча) Шлега (1936, Хойніцкі раён – 1998), пісьменніка, публіцыста, кінадраматурга, аўтара сцэнарыяў шэрага дакументальных фільмаў і радыёспектакляў, перакладчыка

17 90 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксандравіча Станюты (1936, г. Мінск – 2011), крытыка, літаратуразнаўцы, пісьменніка, аўтара манаграфій, вучэбных дапаможнікаў, твораў мастацкай прозы, педагога

21 – Дзень бацькі

21 105 гадоў з дня нараджэння Івана Андрэевіча Муравейкі (1921, Любанскі раён – 2021), паэта, аўтара нарысаў, апавяданняў, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты Купідон» і прэміі імя В. Віткі

27 115 гадоў з дня нараджэння Міколы (Мікалая Паўлавіча) Лобана (1911, Слуцкі раён – 1984), пісьменніка, мовазнаўцы, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа

 

ЛІСТАПАД

2 – Дзень памяці (Восеньскія Дзяды)

7 – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

7 130 гадоў з дня нараджэння Міхася Чарота (сапр. Міхаіла Сымонавіча Кудзелькі) (1896, Пухавіцкі раён– 1937), паэта, празаіка, драматурга, публіцыста, грамадскага і культурнага дзеяча

8 80 гадоў з дня нараджэння Анатоля Васільевіча Статкевіча-Чабаганава (1946, Любанскі раён – 2019), пісьменніка, краязнаўцы, грамадскага і культурнага дзеяча, мецэната, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

9 – Міжнародны дзень барацьбы супраць фашызму, расізму і антысемітызму

11 – Міжнародны дзень энергазберажэння

11 70 гадоў з дня нараджэння Станіслава Віктаравіча Валодзькі (1956, Астравецкі раён), паэта, празаіка, аўтара твораў для дзяцей

13 – Сусветны дзень дабрыні

13 135 гадоў з дня нараджэння Івана Лук’янавіча Саланевіча (1891, Пружанскі раён– 1953), пісьменніка, выдаўцы, публіцыста, грамадскага дзеяча, гісторыка, філосафа

16 – Міжнародны дзень талерантнасці

18 95 гадоў з дня нараджэння Анатоля Ільіча Вярцінскага (1931, Лепельскі раён – 2022), паэта, драматурга, публіцыста, крытыка, перакладчыка, дзяржаўнага дзеяча, заслужанага работніка культуры Беларусі

19 – Дзень адмовы ад курэння (трэці чацвер месяца)

19 90 гадоў з дня нараджэння Эрнэста Васільевіча Ялугіна (1936, Дубровенскі раён – 2022), пісьменніка, публіцыста, аўтара шэрага аповесцей, раманаў, сцэнарыяў дакументальных фільмаў

20 – Сусветны дзень дзіцяці

20 125 гадоў з дня нараджэння Міхася Зарэцкага (сапр. Міхаіла Яўхімавіча Касянкова) (1901, Талачынскі раён – 1937), пісьменніка, драматурга, перакладчыка, крытыка, удзельніка літаратурна-грамадскага руху

22 80 гадоў з дня нараджэння Святланы Міхайлаўны Басуматравай (1946, г. Мазыр – 2016), паэтэсы, аўтара шэрага кніг паэзіі

23 60 гадоў з дня нараджэння Міхася (Міхаіла Уладзіміравіча) Скоблы (1966, Зэльвенскі раён), пісьменніка, журналіста, даследчыка літаратуры

 

СНЕЖАНЬ

1 – Дзень прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі

3 – Міжнародны дзень інвалідаў

8 – Міжнародны дзень мастака

9 – Міжнародны дзень памяці ахвяр генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства

9 135 гадоў з дня нараджэння Максіма Адамавіча Багдановіча (1891, г. Мінск – 1917), паэта, класіка беларускай літаратуры, аднаго са стваральнікаў беларускай літаратуры і літаратурнай мовы новага часу, крытыка, перакладчыка, літаратуразнаўцы, празаіка, гісторыка літаратуры

10 – Дзень правоў чалавека

10 75 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Канстанцінавіча) Каско (1951, Ганцавіцкі раён – 2017), паэта, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова

13 90 гадоў з дня нараджэння Міколы (Мікалая Гаўрылавіча) Воранава (1936, г. Мінск – 1917), паэта, класіка беларускай літаратуры, аднаго са стваральнікаў беларускай літаратуры і літаратурнай мовы новага часу, крытыка, перакладчыка, літаратуразнаўцы, празаіка, гісторыка літаратуры

13 85 гадоў з дня нараджэння Міколы (Мікалая Аляксандравіча) Маляўкі (1941, Стаўбцоўскі раён – 2024), паэта, перакладчыка, аўтара шэрага зборнікаў вершаваных і празаічных твораў, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

17 – Дзень беларускага кіно

25 – Раство Хрыстова (у каталікоў)

28 – Міжнародны дзень кіно

29 90 гадоў з дня нараджэння Яўгена Пятровіча Шабана (1936, Мядзельскі раён – 1982), паэта, драматурга, акцёра, рэжысёра

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий