12 снежня вучні 5 класа ДУА «Даўгінаўская сярэдняя школа імя У.І. Слабодчыкава» адправіліся ў незвычайнае падарожжа – па чароўнаму свету казак на інтэграваным уроку мастацтва пад назвай «Казачны вобраз у мастацтве». Асаблівасць гэтага занятка заключалася ў тым, што яно прайшло на двух пляцоўках: спачатку ў класе, а потым – у філіяле «Даўгінаўская сельская інтэграваная бібліятэка».
Падчас урока вучні разам з бібліятэкарам актыўна абмяркоўвалі, якія бываюць казкі: чарадзейныя, сацыяльна-бытавыя і казкі пра жывёл, прыводзілі прыклады, успаміналі персанажаў, а потым з цікавасцю разглядалі кнігі з малюнкамі беларускіх мастакоў, якія дапамаглі дзецям зазірнуць у сапраўдны свет народнай фантазіі.
У завяршэнні бібліятэкар прачытала беларускую народную казку «Андрэй за ўсіх мудрэй». Гісторыя пра разумнага хлопца абагульніла ўсё, пра што гаварылася на ўроку: і народную мудрасць, і глыбокую мараль, і той самы казачны вобраз, што жыве не толькі на палатне, але і ў слове.
Такім чынам, інтэграваны ўрок навучыў дзяцей бачыць сувязь паміж літаратурай, мастацтвам і народнай традыцыяй і нагадаў ім, што дзверы ў казачны свет заўсёды адкрыты для кожнага чытача.

16 декабря, 2025
villib 

Опубликовано в рубрике 


























